Published by valancior-hks on 09 09 2011
Published by valancior-hks on 17 06 2011
Раскопкі феадальнай сядзібы ў в. Лучна
Published by valancior-hks on 16 06 2011
Валанцёрскія летнікі 2011

Прапануем вашай ўвазе спіс валанцёрскіх летнікаў лета 2011 ў Беларусі. Ён хутчэй за ўсё не поўны, бо валанцёры хаваюцца і канспіруюцца, але ўжо з таго, што ёсць можна выбіраць.
Пражыванне ў большасці з гэтых летнікаў – намётавае, харчаванне можа быць безкаштоўнае, ці часткова аплочваецца самімі валанцёрамі. Падрабязнасці найлепей даведвацца ў арганізатараў.
Калі раптам вы ведаеце пра нейкую ініцыятыву, якой тут няма, інфармуйце, дадамо.
Карацей выбірайце і правядзіце гэтае лета з карысцю для сябе і для нашай спадчыны!
“Строчыцы-2011”
Месца правядзення: Музей народнай архітэктуры і побыту, в. Азярцо, Мінскі раён.
Даты: 5.07 – 15.07.2011.
Тып работ: працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі музейнага комплексу, абмеры, пленер.
Арганізатар: МГА “Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў”.
Кантакты: (+37529) 380-99-60 (Леў), http://vkontakte.ru/event26446338
“Любча над Нёманам 2011”
Месца правядзення: в. Любча, Навагрудскі раён.
Даты: 8.07 – 19.07.2011.
Тып работ: рэстаўрацыйныя працы на замку, чыстка замкавага парку, нарыхтоўка будаўнічых матэрыялаў, архіалагічныя працы, абмеры, пленер.
Арганізатар: МГА “Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў”.
Кантакты: (+37529) 601-47-77 (Улад), http://vkontakte.ru/event26445318
“Мураванка-2011”
Месца правядзення: в. Мураванка, Шчучынскі раён.
Даты: 4.08 – 14.08.2011.
Тып работ: прыборка.
Арганізатар: МГА “Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў”.
Кантакты: (+37544) 740-24-62 (Дзмітры), http://vkontakte.ru/event26446503
“Крэўская вунія – 2011”
Месца правядзення: в. Крэва, Смаргонскі раён.
Даты: 1.07 – 15.08.2011.
Тып работ: археалагічныя раскопы, рэкультывацыя, збудаванне кансервацыйных канструкцый, прыборка тэрыторыі.
Арганізатар: ДФ “Крэўскі замак”
Кантакты: +375295513335 (Вольга) http://kreuskizamak.by/?page_id=28
“Гальшаны – 2011”
Месца правядзення: в. Гальшаны, Ашмянскага раёна.
Даты: 1.08 – 15.08.2011
Тып работ: прыборка і апісанне надгробкаў на старадаўніх могілках.
Арганізатар: ГА “Беларускі камітэт ICOMOS”
Кантакты: +375292772944 (Наста) http://valancior-hks.blog.tut.by/
“Замкі Беларусі – 2011”
Месца правядзення: в. Залессе, Смаргонскі раён.
Даты: 13.07-26.07.2011
Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторіі сядзібы ХІХ ст. М. К. Агінскага.
Арганізатар: “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”
Кантакты: 017 237 48 57 http://www.belau.info/
“Спадчына Радзівілаў-2011”
Месца правядзення: г. Нясвіж.
Даты: 3.07 – 17.07.2011
Тып работ: добраўпарадкаванне тэрыторіі парка, археалагічныя раскопы.
Арганізатар: “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”
Кантакты: 017 237 48 57 http://www.belau.info/
Раскопкі ў Докшыцкім раёне
Месца правядзення: в. Бірулі, Докшыцкага раёна
Даты: 3.07 – 27.07.2011
Тып работ: археалагічныя раскопкі на помніках 10 ст.
Арганізатар: археолаг Андрэй Вайцяховіч
Кантакты: +375295782375
Археалагічная экспедыцыя “Палатыда-2011”
Месца правядзення: в. Лучна, Полацкага раёна
Даты: Прымаюцца валанцёры на любы тэрмін пачынаючы з 27 ліпеня
Тып работ: археалагічныя раскопкі комплекса феадальнай сядзібы ХІ — XVIстст., могільніка ХІІ–ХІІІстст., XVI–XVIIстст
Арганізатар: археолаг Марат Клімаў
Кантакты: +375297762675
Раскопкі ў Гальшанах.
Даты: 1-31 жніўня (некалькі выездаў тэрмінам на 7-10 дзён + магчыма выезды ў верасні).
Тып работ: раскопкі княскага гарадзішча (4-16 стст.) і могільніка 12-13 стст.
Арганізатар: Павел Кенька
Кантакты: +375 29 7651704 (Павел), +375 29 878 1918 (Яўген)
Спіс падрыхтаваны ГА “Беларускі камітэт ICOMOS”
Published by valancior-hks on 06 06 2011
Пра валанцёраў у “Газеце слонімскай”
У “Газеце Слонімскай” з’явіўся матэрыял пра валанцёрскія ініцыятывы лета. І падаецца гэты блог сам таго не ведаючы дапамаг у яго напісанні
У любым выпадку, варта прачытаць:
Помнікі гісторыка-культурнай каштоўнасці ды іх валанцёры
А поўны спіс валанцёрскіх ініцыятыў лета будзе размешчаны тут на працягу тыдня.
Published by valancior-hks on 02 05 2011
Фэст Экскурсаводаў
29 красавіка – 1 мая ў Беларускі прайшла акцыя “Фэст экскурсаводаў”
Мэта акцыі: пазнаёміць мясцовых жыхароў з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і давесці ім тыя праблемы і пагрозы, якія зараз стаяць перад канкрэтымі помнікамі ў розных кутках Беларусі.
У акцыі прыняло ўдзел больш за 30 экскурсаводаў і краязнаўцаў у Менску і каля 20 – у рэгёнах.
Пра новыя магчымыя экскурсіі ў межах акцыі “Фэст экскурсаводаў – круглы год” можна будзе даведвацца тут: Суполка “Вконтакте”: Фэст экскурсаводаў
Published by valancior-hks on 02 05 2011
ГА Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Грамадскае аб’яднанне “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” – адна са старэйшых арганізацый Беларусі. Заснавана ў 1966 годзе. За гады існавання прайшла шлях ад дзяржаўна-грамадскай інспекцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і фонда, які фінансаваў рэстаўрацыю шматлікіх беларускіх помнікаў, у тым ліку, Сафійскага сабору ў Полацку, Кальвінскіх збораў у Заслаўі і Смаргоні, да чыста грамадскага, цалкам незалежнага ад дзяржавы, аб’яднання.
Мэтамі і задачамі Беларускага добраахвотнага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры з’яўляюцца:
выяўленне і ўліку помнікаў гісторыі і культуры Беларусі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, распаўсюджання сярод насельніцтва ведаў аб помніках і фарміравання на гэтай аснове нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа і павагі да культурнай спадчыны іншых народаў, да агульначалавечых культурных каштоўнасцей;
ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі заканадаўства аб ахове і выкарыстанні помнікаў;
прапаганда ведаў аб помніках і заканадаўства аб іх ахове і выкарыстанні.
Сярод іншага арганізоўвала валанцёрскія летнікі ў розных кутках Беларусі.
Кантакты:
220090 г. Мінск, вул. Кальцова 8 – 1 – 89
Тэл. + 375 29 111 73 32
e-mail: antonastapovicz1@gmail.com
pomniki@budzma.org
Published by valancior-hks on 02 05 2011
Валанцёрскі летнік у Гальшанах
ГА “Беларускі камітэт ICOMOS” распачаў падрыхтоку валанцёрскага летніка ў в. Гальшаны, Ашмянскага раёну, Гарадзенскай вобласці.
Мэта летніка: расчыстка і апісанне старых каталіцкіх могілак у вёсцы.
Летнік будзе праводзіцца сумесна з гісторыка-краязнаўчым таварствам “Этна” (БДУКіМ) і краязнаўчым клубам “Камяніца” (МДПДіМ).
Час правядзення: жнівень 2011 г.
Больш дакладная інфармацыя аб часе правядзення, плануемых працах і магчымасцях удзелу з’явіцца у канцы месяца.
Published by valancior-hks on 02 05 2011
Археалагічныя працы ў Крэва
Шаноўныя сябры!
Дабрачынны фонд “Крэўскі замак” ладзіць археалагічныя раскопы 1-30 ліпеня 2011г.
У вёсцы Крэва будзе праходзіць валантэрскі летнік, галоўнай мэтай якога з’яўляюцца археалагічныя даследванні, выяўленне рэштак старой забудовы, і афармленне мапы гістарычных помнікаў мястэчка.
запрашаем да удзелу валанцёраў.
падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
Вольга Кастрамінава – (029) 5513335
Рыгор Шабека – (029) 7610220
Сайт Дабрачыннага фонду: http://kreuskizamak.by/
Published by valancior-hks on 17 04 2011
Анкета: Дабрачынны фонд “”Крэўскі замак”.
Мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” – быў створаны ўвесну 2005 г. і мае за мэту садзеянне захаванню і аднаўленню аднаго з найкаштоўнейшых помнікаў беларускай архітэктуры і гісторыі – Крэўскага замка (Смаргонскі раён). Заснавальнікамі фонда з’яўляюцца студэнты, выкладчыкі, спецыялісты розных ВНУ г. Мінску.
У 2004 годзе валанцёры ў межах летніка “Крэўскія камяні – 2004” (30.07.2004 – 08.08.2004) закрылі ўваход у княжацкую вежу Крэўскага замку (першасныя антыаварыйныя меры) і добраўпарадкавалі тэрыторыю. Акрамя гэтага распачаўся рамонт будынка ХІХ ст. для стварэння там музея замка, а таксама збор этнаграфічных матэрыялаў для будучага музэя.
У 2005 годзе адбыўся другі запар летнік “Крэўскія камяні – 2005” (01.08.2005 – 20.08.2005), на якім працягнуліся працы на Кейстутавай вежы і па добраўладкаванні навакольнай тэрыторыі згодна з Дазволам на правядзенне работ на гісторыка-культурнай кашотўнасці.
У 2006 годзе ў межах летніка “Крэўскі канцэпт – 2006” (06.07.2006 – 18.07.2006) выкананы рамонтныя (першачарговыя супрацьаварыйныя) работы і па аналогіі з кансервацыйным пакрыццём на гісторыка-культурнай каштоўнасці “Каўнаскі замак” ў Рэспубліцы Літва
У 2007-2009 гадах працы былі працягнуты з далейшым добраўладкаваннем тэрыторыі замка, будынка будучага музэя і мясцовых старых габрэйскіх могілак.
У 2009 Фонд па запрашэнню Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта правёў летнік “Наваградскі мроі – 2009” у горадзе Навагрудку Гродзенскай вобласці па добраўпарадкаванні мясцовых хрысціянскіх могілак 19 ст.
За 2010 год Фондам былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
Летнік “Крэўскія камяні-2010” праводзіўся з 8 па 20 ліпеня 2010 года згодна з атрыманымдазволам аддзела культуры Смаргонскага раённага выканаўчага камітэту і непасрэдным садзеянні Крэўскага сельскага выканаўчага камітэту.
Падчас летніка былі праведзены кансервацыйныя працы на замкавым млыне, устлявана памятная шыльда, на якой пазначана першае ўпамінанне пра млын канца 18-га стагоддзя:“Млын за замкам над ставам зарослым з колам адным з дрэва цясанага пабудаваны, драніцамі (гонтам) пакрыты” [Інвентар стараства Крэўскага ў фальварку Вішнёўскім 1780 году].
Будынак млына быў, верагодна, збудаваны ў адзіным комплексе з замкам пры запрудзе на замкавым ставе з дрэва (на сённяшні момант запруда раскапаная, замкавы стаў асушаны, засыпаны і забудаваны).
Былі праведзены рэкультавацыйныя працы на крэўскім камні-чараўніку.
У кастрычніку 2010 года вынікі правядзення летніка і агульная дзейнасць Фонда былі прэзэнтаваны падчас здымак тэматычнай праграмы партала TUT.BY.
Напрыканцы 2010 года распачата ініцыятыва ўвядзення новага герба Крэва. Адпаведныя дакументу перададзены ў Крэўскі сельскі выканаўчы камітэт.
Летнік “Наваградзкія мроі-2010” праводзіўся з 1 па 15 жніўня 2010 года пры непасрэдным дазволе ад Навагрудскага раённага выканаўчага камітэту на падставе дазволу №10-03/62 ад 16.07.2010 (Дадатак 1, Дадатак 2) і быў накіраваны на распаўсюд вопыту Фонда на іншыя рэгіёны Беларусі.
Падчас летніка праходзілі наступныя мерапрыемствы:
-добраўладкаванне тэрыторыі могілак,
-складанне апісальных картак для надгробкаў,
-збор вуснай гісторыі,
-навучанне ўдзельнікаў летніка прынцыпам аховы гісторыка-культурнай спадчыны,
правядзенне сумесна з супрацоўнікамі міліцыі прафілактычных гутарак з асобамі, якія распівалі алкагольныя напоі на тэрыторыі могілак.
Сайт Дабрачыннага фонду: http://kreuskizamak.by/
Published by valancior-hks on 14 04 2011
Анкета: “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”.
Асноўнай мэтай дзейнасці РГА “БелАЮ” з’яўляецца аб’яднанне дзяцей, моладзі і дарослых у клубы ЮНЭСКА для сумеснай дзейнасці ў галіне навукі, культуры і адукацыі па прапагандзе гуманных каштоўнасцяў і ідэалаў ЮНЭСКА, ідэй міру і ўзаемапаразумення паміж людзьмі.
РГА “БелАЮ” на працягу 12 год займаецца арганізацыяй і правядзеннем маладзёвых інтэрнацыянальных валанцёрскіх летнікаў. У мінулыя гады такія летнікі былі праведзеныя ў Мірскім замку, у в. Мядзьведка (радзіма Ігната Дамейкі), у Нясвіжскім палацы, ў Смілавічах (палац Манюшкаў-Ваньковічаў), у Бабруйскай крэпасці.
Валанцёрскія летнікі РГА “БелАЮ” прадугледжваюць, як працу на саміх помніках, так і вялікую культурную праграму – экскурсіі, тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, ціквыя сустрэчы.
У 2011 г. РГА “БелАЮ” плануе правесці валанцёрскі летнік ў в. Залессе, Смаргоньскага раёна, дзе знаходзіцца палацава-паркавы комплекс Міхаіла Клеафаса Агінскага. Летнік адбудзецца ў сярэдзіне ліпеня.
Больш падрабязную інфармацыю можна атырмаць на сайце арганізацыі: http://www.belau.info/




